У Казахстане сёння выбіраюць прэзідэнта

9 июня 2019
На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць сем кандыдатаў, сярод іх і дзеючы лідар Касым-Жамарт Такаеў ад кіруючай партыі "Святло Айчыны". Нагадаем, ён уступіў у пасаду пасля таго, як кіруючы краінай 30 гадоў Нурсултан Назарбаеў, датэрмінова склаў з сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Яшчэ тры кандыдаты вылучаныя Камуністычнай народнай партыяй, Дэмакратычнай "Светлы шлях" і Народна-дэмакратычнай "Аул". Астатнія прэтэндэнты прадстаўляюць рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні. Для перамогі кандыдату неабходна набраць больш як 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Інакш будзе прызначаны другі тур.