У Казахстане сёння аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба

28 декабря 2019
У Казахстане сёння аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба па дванаццаці  загінуўшых пры крушэнні пасажырскага самалёта ля Алматы. Па факце трагедыі пачата расследаванне. Створана ўрадавая камісія на чале з прэм'ер-міністрам краіны. Нагадаем, лайнер павінен быў выканаць рэйс у сталіцу рэспублікі -  горад Нур-Султан. Самалёт упаў практычна адразу пасля ўзлёту, прабіўшы бетонавую агароджу і пратараніўшы двухпавярховы будынак. Згодна з папярэднімі версіямі, гэта адбылося па тэхнічных прычынах або з-за памылкі пілота.