У Казахстане праходзяць пазачарговыя выбары ў парламент

20 марта 2016

Ужо прагаласавалі больш як 60% выбаршчыкаў. За месцы ў ніжняй палаце змагаюцца прадстаўнікі шасці партый. Фаварыт - "Нур Атан" на чале з прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым. Грамадзяне Казахстана змогуць зрабіць свой выбар і ў Беларусі. Участкі для галасавання да васьмі вечара адкрытыя ў Мінску і Брэсце. Адзначым, у Беларусі пражывае каля паўтары тысячы этнічных казахаў. На мінскім выбарчым участку зарэгістраваны 301 чалавек. Тыя, хто сёння галасуе ўпершыню, атрымалі памятныя падарункі. Сапраўднае свята ў пасольстве Казахстана зладзілі для ўсіх выбаршчыкаў, бо краіна адзначае наўруз - пачатак новага года і прыход вясны.