У Казахстане аб'яўлены чырвоны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі

7 января 2022
Мы працягваем сачыць за падзеямі ў Казахстане. Прэзідэнт Такаеў аб'явіў, што сітуацыя ва ўсіх гарадах краіны ўзятая пад кантроль. Аднак ачагі мецяжу падушаныя пакуль не ўсюды. Усю ноч у былой сталіцы краіны Алматы працягваліся перастрэлкі. Мінулым вечарам боесутыкненні ахапілі ўвесь цэнтр горада. Ёсць ахвяры, але іх лік пакуль невядомы. Страты нясуць абодва бакі: паведамляецца аб гібелі за перыяд мецяжу 18 сілавікоў, яшчэ каля 750 былі параненыя. Ахвярамі канфлікту сталі таксама па меншай меры 26 узброеных злачынцаў. У Алматы, нягледзячы на ўвод войскаў для правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, працягваюць варочаць хеўры баевікоў-марадзёраў. Паліцыі ўдалося затрымаць каля 30 марадзёраў і 70 агрэсіўных удзельнікаў пратэстаў. Улады заклікалі злачынцаў здавацца, у адваротным выпадку яны будуць знішчаныя. У гэтыя хвіліны на галоўнай плошчы Алматы чутныя аўтаматныя чэргі. Страляніна не заціхае і ў іншых раёнах горада.