У Казахстане надыходзіць кульмінацыя парламенцкіх выбараў

18 марта 2016

Ужо ў гэтую нядзелю адбудзецца галасаванне. На 98 дэпутацкіх крэслаў прэтэндуюць 6 партый. Фаварытам з'яўляецца кіруючая партыя "Нур Атан" - яе ўзначальвае Прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў. Трапіць у ніжнюю палату парламента таксама жадаюць аб'яднанні прадпрымальнікаў, сялян, камуністаў, сацыял-дэмакратаў і прыхільнікаў "зялёнай эканомікі". Як палітыкі змагаюцца за галасы выбаршчыкаў? І чаму Астана робіць асаблівую стаўку на супрацоўніцтва з Беларуссю? Рэпартаж - Аляксея Адашкіна.

Ніжняя палата парламента Казахстана займае ў Астане вось гэты 22-павярховы будынак. Сёння на подступах да будынка са шкла і бетону працавалі некалькіх механічных беларусаў - трактар МТЗ і пагрузчык Амкадор.

Цікавімся ў Ахсарбека, які палітычны выбар ён збіраецца зрабіць паслязаўтра.

"Нур Атан", або "Святло Айчыны", калі перакладаць на рускую, самая буйная і ўплывовая партыя ў краіне. У яе шэрагах - больш чым 900 тысяч чалавек. Гэты рух стаў і самым актыўным удзельнікам перадвыбарнай кампаніі. У спісе партыі - у тым ліку знакамітыя спартсмены і артысты. Аднак галоўнае, чым аб'яднанне імкнецца прыцягнуць выбаршчыкаў - гэта стратэгія на пабудову моцнай эканомікі. І тут, як сцвярджаюць партыйныя функцыянеры, асаблівы разлік - на супрацоўніцтва з Беларуссю як партнёрам Казахстана па ЕАЭС.

Казахстанцам трэба будзе выбраць 98 дэпутатаў. Галасаваць будуць не за пэўных палітыкаў, а за партыйныя спісы. У парламент трапяць толькі тыя аб'яднанні, якія змогуць набраць прахадны мінімум 7% галасоў.

На мінулым скліканні 81% атрымала партыя "Нур Атан". Па прыкладна 7% было ў дэмакратаў і камуністаў. Ніхто не сумняваецца, што на маючых адбыцца выбарах партыя Назарбаева зноў будзе ў большасці. І галоўная інтрыга - хто зойме вось гэты сектар - для бронзы і серабра парламенцкай гонкі.

"Светлы шлях", "Сяло", "Адзінства" - так гучаць на рускай назвы партый бізнесменаў, фермераў і прыхільнікаў "зялёнай эканомікі", якія ўдзельнічаюць у перадвыбарнай кампаніі. Сярод прэтэндэнтаў трапіць у Мажыліс яшчэ камуністы і сацыял-дэмакраты.

Парламенцкія выбары ў Казахстане праходзяць датэрмінова, на год раней, чым павінны былі. Заяўлена, што абнаўленне складу Мажыліса дапаможа Казахстану справіцца з эканамічнай сітуацыяй у краіне, якая абвастрылася. Таму праграмы кожнай з партый гучаць як антыкрызісныя стратэгіі. Аб'яднанне прадпрымальнікаў "Ак жол", да прыкладу, плануе ўзмацніць падтрымку прамысловасці і забяспечыць здыманне залежнасці ад экспарту сыравіны. Бо падзенне цэн на нафту досыць балюча ўдарыла па фінансах Казахстана.

Лібералізацыя, паніжэнне падатковай нагрузкі, аптымізацыя бюджэтных выдаткаў, згортванне дарагіх праграм і нават скарачэнне сацыяльных выплат. Гэта таксама антыкрызісныя прапановы, з якімі астатнія партыі ідуць на выбары. За кампаніяй традыцыйна сочаць міжнародныя назіральнікі - іх сёлета прыехала каля тысячы. Адна з папярэдніх высноў экспертаў - палітычнае жыццё ў Казахстане занадта спакойнае.

Так супала, што выбары ў Мажыліс сёлета прыпалі на адзін з галоўных і святаў Казахстана - Наўруз, новы год паводле сонечнага календара. Хтосьці ўбачыў у гэтым і асаблівы палітычны сэнс. Бо Наўруз сімвалізуе сабою абнаўленне, і для шматлікіх з'яўляецца сімвалам адзінства і згоды.