У Казахстане пачаліся міжнародныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ

18 августа 2014

200 адзінак баявой тэхнікі, дзясяткі самалётаў і каля трох тысяч вайскоўцаў. У Казахстане пачаліся міжнародныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ Узаемадзеянне. Ад Беларусі ў іх прымаюць удзел байцы 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Падчас манеўраў упершыню адпрацуюць пытанні арганізацыі інфармацыйнага процідзеяння і псіхалагічнай барацьбы.


Нагадаем, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ былі створаныя ў 2009 годзе для процідзеяння надзвычайным сітуацыям, ваеннай агрэсіі, тэрарызму і наркатрафіку. У ініцыятыве ўдзельнічаюць шэсць краін - Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.