У Казахстане на 40 дзён уведзены жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі

6 июня 2016

У горадзе Актабэ напярэдадні адбыліся ўзброеныя напады на магазіны зброі і воінскую часць. У МУС Казахстана трагічныя падзеі назвалі тэрактамі. Падчас паліцэйскай аперацыі чацвёра з тых, хто нападаў, былі забітыя, сямёра затрыманыя. А мінулай ноччу ўдалося ліквідаваць яшчэ пецярых удзельнікаў нападаў. Ахвярамі дзеянняў злачынцаў сталі шэсць грамадзян, яшчэ адзінаццаць былі параненыя. У Актабэ аб'яўлены вышэйшы ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. У МУС тых, хто нападаў, назвалі "радыкальнымі прыхільнікамі нетрадыцыйных рэлігійных плыняў". Вядзецца аператыўны вышук. Мясцовых жыхароў заклікаюць не дакранацца да падазроных прадметаў, паставіцца з разуменнем да дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў пры праверцы дакументаў, не паддавацца паніцы і кіравацца афіцыйнай інфармацыяй дзяржорганаў.