У катастрофе "Аэробуса A320" вінаваты другі пілот Андрэас Любіц

3 апреля 2015

У катастрофе "Аэробуса A320" у французскіх Альпах вінаваты другі пілот Андрэас Любіц, прычым дзейнічаў ён наўмысна. Гэта пацвярджаюць расшыфраваныя  звесткі  з бартавога самапісца, што  захоўвае тэхнічную інфармацыю пра палёт. Другую чорную скрыню знайшлі напярэдадні. Паведамляецца, што Любіц некалькі разоў павялічваў хуткасць руху самалёта пасля таго, як накіраваў яго ў бок гор. Нагадаем, кампанія "Люфтганза" раней афіцыйна пацвярджала, што самалёт разбіў, як пазней высветлілася, псіхічна нездаровы другі пілот. Загінулі ўсе 150 чалавек, якія знаходзіліся на борце