Іх удзельнікі выступаюць супраць суда над палітыкамі, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна ў 2017-м. Першае судовае пасяджэнне адбылося ў Мадрыдзе напярэдадні. Слуханні прадоўжацца як мінімум 3 месяцы. Судовае рашэнне чакаецца бліжэй да лета. Пракуратура абвінавачвае палітыкаў у падбухторванні да бунту і растраце дзяржбюджэту на рэферэндум. Для падсудных патрабуюць 25 гадоў турмы.













