У Каталоніі праходзіць усеагульная забастоўка

3 октября 2017

Закрыты школы і бальніцы. Заблакіраваны многія аўтатрасы. Выйсці на трэніроўку адмовіліся футбалісты "Барселоны". У руках у людзей, якія пратэстуюць у Барселоне, плакаты з лозунгам "Рахой у адстаўку". Мітынгоўцы абураныя дзеяннямі ўладаў, якія зрывалі галасаванне. Паліцэйскія стралялі гумовымі кулямі і жорстка разганялі тых, хто прыйшоў на ўчасткі.

Сёння да пратэсту далучыліся пажарныя. Яны імкнуцца не дапусціць сутыкненняў паміж праваахоўнікамі і ўдзельнікамі маніфестацыі.