У Каталоніі працягваецца галасаванне на пазачарговых парламенцкіх выбарах

21 декабря 2017

У барацьбе ўдзельнічаюць як прыхільнікі адзінай Іспаніі, так і яе праціўнікі. Сярод кандыдатаў і экс-кіраўнік женералітата Карлес Пучдэмон, які ўзначальвае партыю "Разам за Каталонію". Палітык па-ранейшаму застаецца ў Бельгіі. Туды ён уцёк пасля таго, як суд Мадрыда абвінаваціў яго ў мецяжы.

Карлес Пучдэмон, кіраўнік партыі "Разам за Каталонію":

"Гэта ненармальныя выбары - з кандыдатамі ў турме, з кандыдатамі ў выгнанні, з умяшаннем у інстытуты нашай краіны і з адсутнасцю волевыяўлення. Але гэта вельмі важны для Каталоніі дзень. Я веру, што гэтыя выбары прывядуць да аднаўлення дэмакратыі. Сёння мы зноў прадэманструем сілу стойкага народа".

Яўка гэтым разам адзначана высокая. Паводле прагнозаў, падтрымка партый, якія выступаюць за незалежнасць, і тых палітычных сіл, якія адстойваюць тэрытарыяльную цэласнасць Іспаніі, прыкладна роўная. Галасаванне праводзіцца пры ўзмоцненых мерах бяспекі.