У Каталоніі падлічылі галасы на выбарах у мясцовы парламент

22 декабря 2017

Большасць - у прыхільнікаў аддзялення ад Іспаніі. Ім трэба будзе да 23 студзеня сфарміраваць парламенцкую фракцыю большасці, пасля чаго будзе сфармірованы ўрад. Яўка была рэкорднай. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі амаль 82% каталонцаў. Новы кіраўнік Каталоніі будзе абраны да 7 красавіка. Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі радуюцца. А эксперты гавораць, што такое развіццё палітычных падзей ізноў справакуе новы віток дэстабілізацыі становішча ў рэгіёне.