У карнавале ў Бразіліі ўдзельнічаюць нават свойскія гадаванцы

12 февраля 2018

У карнавале ў Бразіліі ўдзельнічаюць нават свойскія гадаванцы: дэфіле сабак праводзяць у Рыа-дэ-Жанэйра 15 гадоў. Па традыцыі, гаспадары прыбіраюць сваіх улюбёнцаў у каляровыя касцюмры, пёры і баа. Арганізатары нават прыдумалі безалкагольнае сабачае піва. Для ўдзелу ў парадзе ўсе жывёлы і іх уладальнікі павінны прытрымлівацца аднаго правіла - абавязкова быць у карнавальным кацюме.