У канадскім Ванкуверы пад забаронай аказаліся дзвярныя ручкі

22 ноября 2013
Улады прызналі іх вельмі небяспечнымі і цяжкімі ў абыходжанні, і зараз дзвярныя ручкі нельга ўсталёўваць ні пад якім выглядам у любых новых дамах. Забарона ўступіць у сілу ўжо ў сакавіку, але не закране дамы, пабудаваныя раней. А будаўнікі новага жылля зараз абавязаныя выкарыстоўваць толькі механізмы дзвярэй з гарызантальнымі штангамі. У будучым ванкуверскае новаўвядзенне могуць укараніць і па ўсёй Канадзе.