У Канадзе ўвялі рэжым надзвычайнага здарэння з-за снегападу

14 октября 2019

У Канадзе ўведзены рэжым надзвычайнага здарэння з-за моцнага снегападу. За суткі выпала 90-дзённая норма ападкаў. Месцамі гурбы дасягаюць 70 сантыметраў. Вядома аб 13 пацярпелых, адзін з іх у крытычным стане. Зарэгістравана больш  чым 170 ДТЗ, у адным з якіх сутыкнуліся адначасова 16 аўтамабіляў. З-за непагадзі больш  як 53 тысячы жылых дамоў, магазінаў, дзяржаўных устаноў і іншых збудаванняў  абясточаны. Паведамляецца аб затрымках рэйсаў у аэрапортах. Часова закрыты рух транспарту па некаторых аўтадарогах.