У Канадзе пабудавалі самы вялікі снежны лабірынт у свеце

7 марта 2019

Яго ўзвядзеннем займаліся ўсяго два чалавекі - сямейная пара з канадскай правінцыі Манітоба. Пры дапамозе спецтэхнікі, выкарыстаўшы трыста грузавікоў снегу, яны ўзвялі двухметровы калідор працягласцю больш за 1 300 метраў. Рэкорд афіцыйна зарэгістравалі ў кнізе Гінеса.