У Канадзе сёння адкрываецца саміт "Вялікай сямёркі"

8 июня 2018

На фоне гандлёвых войнаў і сур'ёзных рознагалоссяў у Канадзе сёння адкрываецца саміт "Вялікай сямёркі". У Квебек прыбываюць лідары і кіраўнікі ўрадаў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі. Перамовы, якія яшчэ не пачаліся, могуць скончыцца вялікім палітычным скандалам. 

За некалькі гадзін да сустрэчы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з крытыкай у адрас сваіх саюзнікаў - Францыі і Канады, заявіўшы, што тыя абкладаюць вялізнымі пошлінамі амерыканскую прадукцыю і ўсімі спосабамі перашкаджаюць яе траплянню на свае рынкі. 

У сваю чаргу Макрон і Трудо на сумеснай прэс-канферэнцыі нагадалі, што Белы дом павысіў пошліны на імпарт сталі і алюмінію, а гэта непрымальна для стратэгічных саюзнікаў. Больш за тое, як паведамляе агенцтва "Блумберг", Парыж вырашыў не падпісваць сумесную з Вашынгтонам дэкларацыю па выніках саміту, калі ў Белым доме не адумаюцца.