У Канадзе ліса і сава вырашылі высветліць адносіны

18 января 2018

Чарговая дуэль - у свеце дзікай прыроды. У Канадзе ліса і сава вырашылі высветліць адносіны. Сустрэча звяроў адбылася на пірсе ля стаянкі яхт.

Спачатку лятаючы драпежнік пікіруе на лісу, а пасля прызямляецца на снег. Але на зямлі рудая адчула сябе больш упэўнена і ўжо зараз яна пачынае атакаваць птушку. Зрэшты, гэтая калатнеча нічым не заканчваецца, і лісіца сыходзіць дадому, пры гэтым не пацярпеўшы.