У Канадзе з-за пагрозы прарыву дамбы эвакуіравалі каля 250 чалавек

26 апреля 2019

Крытычнай адзнакі дасягнуў узровень вады  на гідраэлектрастанцыі ў правінцыі Квебек. Сярэдні расход на рацэ Руж  103 кубаметры за секунду  ў чацвер павялічыўся ў дзевяць разоў - да 980 кубаметраў. Дарэчы, некаторых жыхароў прыйшлося эвакуіраваць на верталёце.