У Канадзе з-за пратэстаў прыпынены пасажырскія чыгуначныя перавозкі

14 февраля 2020
У Канадзе часова прыпынены ўсе пасажырскія чыгуначныя перавозкі. Калі яны будуць адноўленыя, пакуль невядома. Прычына - пратэст карэнных народаў супраць будаўніцтва трубаправода. Індзейцы змаглі перакрыць адзіную чыгуначную ветку, якая злучае захад і ўсход краіны. Гэта пацягнула за сабою прыпынак руху і сотняў грузавых цягнікоў. Эканамічныя страты ад такой блакады могуць апынуцца вялізнымі, бо штогод паслугамі чыгункі ў Канадзе карыстаюцца парадку пяці мільёнаў чалавек. А тавараў па ёй перавозіцца больш чым на 250 мільярдаў долараў.