У Канадзе эканамічны спад

2 сентября 2015

У першым квартале, паводле афіцыйных звестак, ВУП скараціўся амаль на працэнт, а ў другім - ужо на паўпрацэнта. Канада не бачыла рэцэсіі з часоў глабальнага крызісу 2008. Краіна кляновага ліста пацярпела ад абвалу цэн на сыравінныя тавары. Апроч нафты, якую Канада ў асноўным экспартуе ў ЗША, яна адзін з найбуйнейшых вытворцаў алюмінію, медзі, жалеза, нікелю, урану і цынку. У другім квартале здабыча мінеральных рэсурсаў у Канадзе скарацілася на 4,5%.