У Канадзе двое дзяцей сталі ахвярамі ўдава

6 августа 2013

Жудаснае здарэнне ў Канадзе. Двое дзяцей сталі ахвярамі ўдава. Заамагазін, адкуль збегла рэптылія, знаходзіцца на першым паверсе будынка. Змяя здолела пракрасціся на другі паверх - у кватэру ўладальніка. Удаў прабраўся па вентыляцыі ў пакой дзяцей, хлопчыкаў пяці і шасці гадоў. Дзеці гэтым часам спалі. Раніцай бацькі знайшлі дзяцей задушанымі і выклікалі паліцыю. Паліцэйскім з цяжкасцю атрымалася злавіць удава.