У Канадзе 19 кастрычніка пройдуць парламенцкія выбары

3 августа 2015

Прэм'ер-міністр Стывен Харпер напярэдадні даручыў распусціць парламент. Палітолагі гавораць, што галоўнымі тэмамі перадвыбарнай кампаніі стануць вынікі эканомікі Канады (а яны пакідаюць жадаць лепшага) і пытанні бяспекі. Кансерватыўная партыя Харпера фарміруе ўрад амаль 10 гадоў, але, на думку аналітыкаў, няма гарантый, што яна збярэ большасць па выніках будучых выбараў.