У Калькуце абвалілася незавершаная эстакада: 20 гадзін працягваецца выратавальная аперацыя

1 апреля 2016

На ўсходзе Індыі больш за 20 гадзін працягваецца маштабная выратавальная аперацыя: учора ў самы разгар дня ў ажыўленым раёне горада Калькута абвалілася эстакада, якую яшчэ будуюць. Тоны бетону і арматуры пахавалі пад сабою дзясяткі людзей, гандлёвыя рады вулічнага рынку і аўтамабілі. Да гэтага моманту вядома, што загінулі 23 чалавекі, параненыя яшчэ 150. Лёс яшчэ сотні застаецца невядомым. Сітуацыю ўскладняе моцная спякота. Людзі, заціснутыя паміж абломкамі, пакутуюць ад духаты і абязводжвання. Паводле папярэдніх звестак, абвальванне было выклікана памылкай у праекце моста: апоры папросту не вытрымалі нагрузкі. Двухкіламетровую эстакаду будуюць з 2009. Пры гэтым ужо некалькі разоў былі прапушчаныя тэрміны здачы работ.