У Каліфорніі застрэлены мужчына, які спрабаваў учыніць самаспаленне

17 марта 2017

У Каліфорніі паліцэйскія застрэлілі мужчыну, што спрабаваў учыніць самаспаленне ў аўтамабілі. Супрацоўнікі паліцыі спынілі машыну за парушэнне правіл дарожнага руху. Калі наблізіліся да аўто, вадзіцель заблакіраваў дзверы, дастаў каністру з бензінам і пачаў разліваць паліва па салоне. Пры спробе яго арыштаваць мужчына дастаў нож і пагражаў вартавым правапарадку. У выніку паліцыя адкрыла па ім агонь. Параненага павезлі ў бальніцу, дзе медыкі пацвердзілі смерць.