У Каліфорніі за апошнія суткі плошча лясных пажараў павялічылася ў тры разы

5 мая 2013
Агнём ахопленыя больш за 12 тысяч гектараў зямлі. Тушэнне полымя ўскладняе спякота і моцны вецер. Дашчэнту згарэлі 15 жылых дамоў, сур'ёзна пацярпелі нацыянальны парк і знакамітыя вінаграднікі недалёка ад Сан-Францыска. З небяспечных раёнаў эвакуіравана каля 15 тысяч чалавек.