У Каліфорніі выпаў першы снег

18 октября 2016

У амерыканскай Каліфорніі выпаў першы снег у раёне гор Сьера-Невада і возера Серын. Мясцовыя жыхары аказаліся не гатовыя да такога ранняга пахаладання. Тым больш што для клімату гэтага рэгіёна падзея неардынарная - зімы тут мяккія і дажджлівыя. На дарогах утварыліся заторы. Машыны ледзь раз'язджаліся ў снезе і тумане. У некаторых месцах людзям прыйшлося расчышчаць снежныя намеці і прыбіраць дрэвы, што ўпалі на дарогі.

Нагадаем, у Беларусі сіноптыкі прагназуюць першы снег - мокры і моцны - ужо ў пятніцу. А сёння ДАІ рэкамендавала аўтамабілістам пераабуцца на зімовую гуму. Больш за тое, гэтай ноччу чакаюцца замаразкі да 6-ці градусаў.