У Каліфорніі выбралі самага агіднага сабаку ў свеце

23 июня 2013

Пераможцам стаў сабака па мянушцы Уалі - помесь бігля, баксёра і басет-хаўнда. Журы пакарылі яго вялізная галава і качыная паходка. Уалі западае на адну лапу і пацешна круціць задняй часткай корпуса. У барацьбе за галоўны прыз - паўтары тысячы долараў - Уалі абышоў 29 канкурэнтаў. У астатніх былі надта традыцыйныя выродлівасці: няправільны прыкус, розныя вочы або крывыя лапы.