У Каліфорніі ўзмацняюцца прыродныя пажары

28 октября 2019

Прыродныя пажары ў Каліфорніі ўзмацняюцца. Агонь падабраўся ўшчыльную да жылых дамоў і пагражае жыццю людзей. Улады штата аб’явілі глабальную эвакуацыю. Пакінуць свае дамы павінны звыш 200 000 чалавек. Уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Пажарнікам перашкаджае спякота і моцны вецер. У кастрычніку 2017 у Каліфорніі праз прыродныя пажары загінулі 44 чалавекі. Былі разбураныя тысячы дамоў.