У Каліфорніі адбыўся разрыў нафтаправода

20 мая 2015

На ўзбярэжжы Каліфорніі, недалёка ад знакамітай Санта-Барбары, адбыўся разрыў нафтаправода. У выніку надзвычайнага здарэння на пляж і ў акіян выліліся каля 80-ці тысяч літраў нафты. На ўзбярэжжы Ціхага акіяна ўжо ўтварылася нафтавая пляма даўжынёю 6,5 кіламетраў. У ваду яна сыходзіць на 46 метраў. Для ачысткі пляжа і акіяна мабілізаваныя сотні ратавальнікаў Санта-Барбары, берагавой аховы і дэпартамента аховы дзікай прыроды. Прычыны разрыву пакуль не называюцца.