Вайну з папарацы выйграла галівудская зорка Холі Беры. Яшчэ ў пачатку лета актрыса падтрымала ініцыятыву сенатара Кевіна дэ Леона аб стварэнні праекта, згодна з якім, папарацы не змогуць без дазволу зорных бацькоў фатаграфаваць іх дзяцей. Калі ж гэта здарыцца і правапарушэнне будзе выяўлена, вінаваты заплаціць штраф - 10 тысяч долараў.














