У Каліфорніі не сціхаюць пажары

7 декабря 2017

Яны пагражаюць 12-ці тысячам дамоў. Ужо разбураныя сотні будынкаў. 180 тысяч мясцовых жыхароў эвакуіраваныя. Самая складаная сітуацыя ў акрузе Вентура, што за 50 міль ад Лос-Анджэлеса. На месцы працуюць больш за паўтары тысячы пажарных, аднак узяць полымя пад кантроль ім пакуль не ўдалося. Улады рэгіёна папярэджваюць, што за найбліжэйшыя дні сітуацыя наўрад ці зменіцца. Раней губернатар штата Каліфорнія ўвёў рэжым надзвычайнага становішча. Зараз полымем абхопленыя амаль 300 квадратных кіламетраў. І гэтая плошча можа стаць яшчэ большай з-за ўзмацнення ветру.