У Каліфорніі на 74-м годзе пайшоў з жыцця Алег Відаў

16 мая 2017
Ён памёр ад ускладненняў пасля анкалагічнай хваробы. Пра гэта паведаміла яго жонка. Вядомы савецкі, расійскі, амерыканскі кінаакцёр і кінарэжысёр. Гледачам ён памятны па такіх фільмах, як "Вершнік без галавы", "Казка пра цара Салтана", "Джэнтльмены ўдачы", "Мяцеліца", "Звычайны цуд" і шматлікіх іншых.