У Каліфорніі музычны канал MTV падвёў вынікі года ў галіне кіно

11 апреля 2016

Лепшым фільмам на MTV Movie Awards стаў сёмы эпізод знакамітай касмічнай сагі "Зорныя войны: Абуджэнне Сілы". Дэйзі Рыдлі, якая сыграла сірату Рэй, атрымала прыз у намінацыі "Прарыў года", а Адам Драйвер - сітх Кайла Рэн - стаў лепшым ліхадзеем года. Кінапрэмія падтрымала галоўны трэнд сезона і калекцыя прызоў Леанарда Дзі Капрыа папоўнілася яшчэ адной статуэткай за лепшую мужчынскую ролю. Прыз пакалення дастаўся Уілу Сміту, а камедыйным геніем назвалі Мелісу Макарці, якая апошнімі гадамі стала адной з галоўных жанчын-комікаў Галівуда.