У Каліфорніі машына заехала ў натоўп людзей недалёка ад школы

20 марта 2018

У горадзе Парамаўнт 19-гадовы вадзіцель пікапа на высокай хуткасці сутыкнуўся з іншым аўто і вылецеў на тратуар. Чатыры чалавекі пацярпелі - гэта студэнты, усе яны шпіталяваныя. Вадзіцель арыштаваны.