У Кале працягваецца знос мігранцкіх "джунгляў"

28 октября 2016

У французскім лагеры бежанцаў Кале працягваецца знос мігранцкіх "джунгляў". Паводле слоў экспертаў, нягледзячы на заявы мясцовых улад аб поўнай эвакуацыі, там усё яшчэ знаходзяцца каля тысячы дзяцей. Валанцёры заклікаюць Парыж як мага хутчэй вырашыць гэтае пытанне. У афіцыйныя цэнтры па прыёме мігрантаў у Францыі ўжо пераведзена больш як 2 тысячы чалавек, сярод іх каля 400 непаўналетніх. Паводле слоў мясцовых улад, адна з асноўных задач аперацыі - засцерагчы падлеткаў.