У Каіры спрацавала выбуховае прыстасаванне

3 февраля 2015

Абышлося без ахвяраў і пацярпелых. Тэракт быў учынены каля ажыўленай плошчы ў цэнтры егіпецкай сталіцы. Зараз сілавікі правяраюць найбліжэйшыя раёны на выпадак выяўлення іншых выбуховых прыстасаванняў. Пакуль ні адна з груповак адказнасць за ўчыненую атаку на сябе не ўзяла. Акрамя таго, паліцыі ўдалося выявіць і абясшкодзіць дзве самаробныя бомбы ў аэрапорце Каіра. Там узмоцнілі меры бяспекі. Паветраная гавань працуе ў звычайным рэжыме. Рэйсы не адмянялі.