24 чалавекі загінулі і дзясяткі пацярпелі ў аварыі на пераездзе, дзе цягнік урэзаўся ў аўтобус і грузавік. Таварны састаў, гружаны будаўнічымі матэрыяламі, ішоў у горад Бені-Суэйф. Прычыны інцыдэнту невядомыя. Большасць з ахвяраў - гэта егіпцяне, якія вярталіся з вяселля.
Адзначым, у Егіпце кожны год на дарогах гіне да 10 000 чалавек. Прычыны ДТЗ амаль заўсёды аднолькавыя. Гэта вельмі дрэннае дарожнае пакрыццё і стыль кіравання, які аніяк нельга назваць культурным.














