У Кабуле ў дыпламатычным квартале ўзарваўся аўтамабіль

31 мая 2017

Навіна апошняй гадзіны. У Кабуле ў дыпламатычным квартале ўзарваўся начынены ўзрыўчаткай аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, здэтаніравала прылада ля пасольства Германіі. Пашкоджаны будынак кітайскага інфармагенцтва "Сіньхуа". Ёсць ахвяры. Сама меней 60 чалавек пацярпелі. Выбух быў такой сілы, што ў найбліжэйшых дамах павыбівала вокны.