У Кабуле ўчынены напад на мячэць

16 июня 2017

Тэрарыст спрабаваў трапіць у храм, але яго спынілі паліцэйскія. Пачалася перастрэлка. Затым мужчына ўбег на кухню пры мячэці і прывёў у дзеянне пояс смяротніка. Загінулі 6 чалавек, 10 параненыя. Адказнасць за напад узяла на сябе "Ісламская дзяржава".