У Ізраілі моцныя ліўні з навальніцамі

29 октября 2015

У рэгіёне Шарон каля 200 тысяч жыхароў засталіся без электрычнасці. Вецер зрываў дзверы ў жылых дамах, ламаў будаўнічыя краны і разбураў сцены. Затоплены шаша, у нізінах паводкі. Пра ахвяры не паведамляецца. Дарожная паліцыя рэкамендуе вадзіцелям быць вельмі асцярожнымі. У горадзе Герцліі гарадскія ўлады аб'явілі надзвычайнае становішча. Як перадаюць метэаслужбы, такое надвор'е пратрымаецца ў Ізраілі да нядзелі.