У Ізраілі рэзка павялічыўся лік захварэўшых

5 июля 2020
У Ізраілі экстранная сітуацыя з каранавірусам. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр  Біньямін Нетаньяху. У краіне зафіксаваны рэзкі рост новых выпадкаў заражэння COVID-19. У сувязі з чым  могуць быць уведзены дадатковыя абмежаванні. 

Паўторны каранцін у двух раёнах Іспаніі


Няпростая сітуацыя і ў Іспаніі. З-за лакальных успышак каранавіруса ў Галісіі ізалююць раён у правінцыі Луга з насельніцтвам каля 70-ці тысяч чалавек. А ў Каталоніі  на строгі каранцін  напярэдадні змясцілі больш чым 200 тысяч чалавек.