У Ізраілі праходзіць дзяржаўная цырымонія развітання з Шымонам Перэсам

29 сентября 2016

У Ізраілі праходзіць дзяржаўная цырымонія развітання з былым ізраільскім лідарам Шымонам Перэсам. Арганізацыяй жалобных мерапрыемстваў займаецца камісія па сімвалах і цырымоніях. Пахаванне экс-прэзідэнта Ізраіля прызначанае на заўтра. Перэс будзе пахаваны на гары Герцля ў Іерусаліме. Правесці ў апошні шлях вядомага палітыка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, выхадца з Беларусі плануюць многія сусветныя лідары. 

Шымон Перэс памёр у ноч на сераду ва ўзросце 93 гадоў. Ён быў прэзідэнтам Ізраіля з 2007 па 2014 год. У Ізраілі Перэса называюць ветэранам вялікай палітыкі. У розныя гады ён узначальваў Мінабароны, МЗС, МУС, Мінфін, міністэрствы транспарту, сувязі. Двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра.