У Ізраілі знайшлі старажытны мегаполіс

7 октября 2019

Унікальны старажытны горад выяўлены ў Ізраілі. Руіны, узрост якіх ацэньваюць  у больш як 5 тысяч гадоў,  знайшлі выпадкова  падчас падрыхтоўкі да будаўніцтва аўтамагістралі каля горада Харыш за 50 кіламетраў ад Тэль-Авіва. Мегаполіс займае прыкладна 65 гектараў. Пражывала ў ім  каля 6 тысяч чалавек. Археолагі раскапалі  вуліцы, плошчы, дрэнажныя пабудовы і складскія будынкі.