У Ізраілі бушуе зімовая бура

12 декабря 2013

Шторм, дажджы і снегапады. У Ізраілі бушуе зімовая бура. Вецер узмацняецца, вышыня хваль на ўзбярэжжы Міжземнага мора дасягае 7-мі метраў. На Галанскіх вышынях выпаў снег. Чакаюцца снегапады ў Верхняй Галілеі, Іерусаліме і паўночным Нэгеве. У паўднёвых раёнах - туман. Высокая імавернасць паводак у цэнтры краіны і на поўначы. Афіцыйных паведамленняў аб адмене або пераносе авіярэйсаў у сувязі з непагаддзю пакуль не паступала. Паліцыя просіць вадзіцеляў захоўваць крайнюю асцярожнасць на трасах.