У Італіі заведзена справа аб забойстве ў дачыненні да вадзіцеля аўтобуса, які перакуліўся напярэдадні

23 мая 2019

У Італіі  пракуратурай  заведзена справа аб забойстве ў дачыненні да вадзіцеля аўтобуса, які напярэдадні перакуліўся па дарозе на экскурсію ў Сіену. Як высветлілася, за руль сеў не вопытны шафёр, а  ўладальнік прыватнай кампаніі па пракаце пасажырскага транспарту, які падмяняў свайго падначаленага. Загінула гід. Не меней за 37 чалавек атрымалі раненні. Большасць з іх  грамадзяне Расіі. Пасольства Беларусі ў Італіі  садзейнічае грамадзянцы нашай краіны, якая атрымала лёгкія траўмы ў выніку аварыі.