У Італіі затрыманыя кантрабандысты, якія прадавалі бежанцаў на органы

5 июля 2016

Усяго ў рамках гучнай справы затрыманыя 38 чалавек - у асноўным, грамадзяне Эрытрэі. Банда займалася пазапраўнай перавозкай мігрантаў з Паўночнай Афрыкі на Апеніны. Людзей, якія не маглі аплаціць дарогу, забівалі, а іх целы прадавалі егіпецкім гандлярам органамі. Акрамя гэтага, кантрабандысты гандлявалі наркотыкамі і былі замяшаныя ў фінансавых махінацыях. Дзейнасць групоўкі ўдалося спыніць дзякуючы паказанням, якія даў яе былы ўдзельнік. Колькі бежанцаў загінула ад рук бандытаў - не паведамляецца. Усяго, паводле даных МУС Італіі, з пачатку гэтага года ў краіну прыбыла каля 60 тысяч мігрантаў.