У Італіі за апошнія суткі было зафіксавана каля 500 афтэршокаў

26 августа 2016

У Італіі ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі ў раёнах, пацярпелых ад разбуральнага землетрасення. На ліквідацыю наступстваў вылучаныя 50 мільёнаў еўра. Выратавальныя працы на месцы трагедыі працягваюцца, але іх ускладняюць падземныя штуршкі. За апошнія суткі было зафіксавана каля 500 афтэршокаў, якія выклікалі новыя разбурэнні. Паводле апошніх звестак, загінуўшых ужо 250, амаль 4 сотні пацярпелых. Шанцы знайсці выжыўшых растаюць з кожнай гадзінай. Тым часам пракуратура пачала праверку ў сувязі з абвальваннем сейсмаўстойлівых будынкаў. Усяго 4 гады таму на рэстаўрацыю школы ў Аматрычэ было вылучана некалькі мільёнаў еўра. А ў 2009-м сродкі былі дадзеныя на аднаўленне бальніцы і будаўніцтва прыватных жылых дамоў, якія вытрымліваюць падземныя штуршкі і якія падчас стыхіі склаліся, як картачныя домікі.