У Італіі ўвялі рэжым надзвычайнага здарэння праз хімічнае забруджванне вод

22 марта 2018

Гэта закранула тры правінцыі: Вічэнцу, Падую і Верону. Высокая колькасць перфторалкілу, які выкарыстоўваюць пры вытворчасці сучасных рондаляў і воданепрымальнай тканіны, выяўлена ў шматлікіх рэках і вадаёмах. На работы для ачысткі забруджанай тэрыторыі ад шкодных рэчываў з бюджэту вылучаць 80 мільёнаў еўра. Яшчэ 40 выдаткуюць на гэтыя мэты ўлады самой Венета.