У Італіі вадзіцель аўтобуса сумысна выкраў транспартны сродак, у якім знаходзіліся дзеці, і падпаліў яго

20 марта 2019

У Італіі вадзіцель аўтобуса сумысна выкраў транспартны сродак, у якім знаходзілася больш за паўсотні дзяцей, і падпаліў яго. 12 школьнікаў і двое дарослых атруціліся дымам. Яны шпіталізаваныя. На месцы здарэння зараз працуюць медыкі, пажарныя і карабінеры. Вадзіцель аўтобуса затрыманы. Гэта 47-гадовы выхадзец з Сенегала, незадаволены міграцыйнай палітыкай Італіі. Некаторых дзяцей ён звязаў. На шчасце, школьнікі паспелі пакінуць салон праз заднія вокны. Іх разбілі карабінеры.